Беларускі аўтобус трапіў у ДТЗ пад Рыгай ФОТА

30.04.2018 / 12:04

Foto: DELFI Aculiecinieks

Аўтобус беларускай кампаніі «Мінсктранс» маршрутам Мінск—Рыга раніцай у панядзелак, 30 красавіка, трапіў у аварыю на Баўскай шашы пад Рыгай.

У аварыі пацярпелі пяць чалавек, паведамляе Delfi.lv са спасылкай на паведамленне паліцыі. У Службе неадкладнай медыцынскай дапамогі паведамілі, што ў ДТЗ пацярпелі восем чалавек. Двое з траўмамі сярэдняй цяжкасці былі дастаўленыя ў шпіталь, шасцёра чалавек адмовіліся ад шпіталізацыі.

Аварыя адбылася прыкладна а 07-й на 30-м кіламетры Баускай шашы па дарозе ў Рыгу. Паводле наяўнай інфармацыі, кіроўца аўтобуса МАЗ не даў рады — і аўтобус з'ехаў у кювет.

Аўтобус мусіў прыбыць у Рыгу а 8-й.

Чытайце таксама
Пасольства: У выніку аварыі аўтобуса Мінск—Рыга пацярпела беларуска