У Брэсцкім раёне ГАЗ насмерць збіў веласіпедыста. Асобу загінулага яшчэ не вызначылі

30.04.2018 / 20:49

ДТЗ адбылося 30 красавіка 2018 года каля 00:18 на 11 км аўтадарогі Р-94 у Брэсцкім раёне, паведамілі ў ДАІ.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 28-гадовы жыхар вёскі Тамашоўка ехаў на аўтамабілі ГАЗ з боку вёскі Прылукі ў кірунку вёскі Страдзеч і наехаў на веласіпедыста, які рухаўся ў тым жа напрамку. Ад атрыманых траўм нявызначаны мужчына памёр на месцы ДТЗ. Праводзіцца праверка.