Кожную нядзелю на пляцоўцы ля Вялікага тэатра будзе граць аркестр

02.05.2018 / 20:36

Кожную нядзелю (з 6 мая да 17 чэрвеня) на пляцоўцы перад Вялікім тэатрам будзе гучаць аркестр культурнай установы.

— З 17:10 да 17:40 аркестр будзе граць праграмы, аснову якіх складзе, безумоўна, вядомая класічная музыка, — распавяла вядучы рэдактар службы маркетынгу, інфармацыі і рэкламы Вялікага тэатра Беларусі Алена Балабановіч.

Дырыжоры Іван Касцяхін і Алег Лясун па чарзе будуць кіраваць аркестрам у гэтыя нядзельныя вечары.