Актывістак руху «Маці 328» запрасілі да генеральнага пракурора

03.05.2018 / 15:11

Фота Улада Швядовіча

Калінкавіцкіх галадоўшчыц, удзельніц руху «Маці 328», якія 2 мая сустракаліся з кіраўніцай адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Наталляй Качанавай, на 4 мая зноў запрасілі ў Мінск. Гэтым разам на сустрэчу з генеральным пракурорам Аляксандрам Канюком, паведамляе Радыё Свабода

Пра новую паездку паведаміла адна з актывістак руху «Маці 328» з Калінкавіч Ліяна Шуба.

«Хоць мы і змучаныя, але паедзем: Тацяна Канеўская, я і яшчэ адна жанчына з аргкамітэту арганізацыі «Наша права».

Маці асуджаных паводле крымінальнага артыкулу 328 даўно шукалі сустрэчы з генеральным пракурорам Аляксандарам Канюком. І толькі пасля абвяшчэння галадоўкі такая мажлівасць з'явілася. Яны кажуць, што павязуць свае прапановы наконт змены заканадаўства.

«Качанава крычала, пасля выбачалася» — маці асуджаных за наркотыкі распавялі пра сустрэчу з чыноўнікамі