Беларусь і Кітай плануюць адмяніць візы на 30 дзён

05.05.2018 / 11:23

Пра гэта заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з кітайскімі журналістамі, піша БелТА. Адпаведнае пагадненне ўжо рыхтуецца. Таксама Мясніковіч паінфармаваў, што ў чэрвені 2018 года Лукашэнка наведае Кітай для ўдзелу ў саміце ШАС.