У лік ветэранаў Вялікай Айчыннай уваходзяць тыя, хто «ліквідаваў нацыяналістычнае падполле» да 1951 года

ці правільна гэта?

06.05.2018 / 13:05

За апошні год колькасць ветеранаў Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі скарацілася з 10 746 да 8 412 чалавек.

Пра гэта сведчаць дадзеныя Міністэрства працы і сацыяльнай абароны па стане на 1 красавіка.

Ілюстрацыйнае фота.

Для параўнання, пяць гадоў таму ў Беларусі жылі 25 300 ветэранаў.

Удакладнім, што ў лік ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, паводле беларускага заканадаўства, уваходзяць тыя, хто прымаў удзел у «баявых аперацыях па ліквідацыі нацыяналістычнага падполля на тэрыторыі Украінскай ССР, Беларускай ССР і Прыбалтыйскіх рэспублік з 1944 да 1951 года».

nn.by