У Слуцку пенсіянерка жыла са сваёй сястрой-нябожчыцай

Пра смерць сястры пажылая случчанка нікому не казала на працягу 17 дзён, паведамляе «Кур'ёр».

07.05.2018 / 17:55

На прыём да доктара ў Слуцкую лякарню 81-гадовая жанчына прыйшла 4 мая. Яна распавяла, што ў яе памерла сястра. Але калі менавіта жанчына не ўдакладніла.

Пазней галоўны ўрач адправіў па адрасе «хуткую» і ўчастковага для канстатацыі смерці 88-гадовай сястры, але дзверы ніхто не адчыніў. І так некалькі разоў.

Ужо 5 мая ў 2 гадзіны ночы на месца выклікалі супрацоўнікаў Слуцкага РАНС. Ратавальнікі ўлезлі ў кватэру на 3-м паверсе праз акно. Жанчына спала побач з ложкам, на якой ляжала цела яе сястры.

Высветлілася, што 88-гадовая жанчына памерла яшчэ 20 красавіка.

Зараз судмедэксперты высвятляюць прычыну смерці жанчыны, праводзяцца экспертызы.

Жыхары дома кажуць, што падобны выпадак у іх пад'ездзе не першы. Каля 10 гадоў назад у адной з кватэр некалькі дзён праляжаў мёртвы мужчына.