Лукашэнка абмеркаваў з Сукалам працу і развіццё судовай сістэмы

08.05.2018 / 11:15

Аляксандр Лукашэнка сёння правёў рабочую сустрэчу са старшынёй Вярхоўнага суда Валянцінам Сукалам, на якой абмяркоўвалася работа і развіццё судовай сістэмы.

«Напярэдадні такіх сустрэч я ўважліва яшчэ раз вывучаю працу галін улады. Не скажу, што ў мяне нейкія прэтэнзіі ёсць. Тым не менш вы лепш бачыце праблемы, якія існуюць у нашых судах, і тыя задачы, якія трэба вырашаць», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся асабліва значнымі крымінальнымі справамі, па якіх якасць папярэдняга расследавання знаходзілася ў яго на кантролі.