У Расіі зацвердзілі прэм'ер-міністра

08.05.2018 / 17:20

Ніжняя палата расійскага парламента прагаласавала па кандыдатуры Дзмітрыя Мядзведзева на пасаду старшыні ўрада. За прызначэнне яго прэм'ерам прагаласавалі 374 дэпутаты, 56 выказаліся супраць.

Кандыдатуру Мядзведзева ў панядзелак унёс Уладзімір Пуцін. Гэта адбылося пасля цырымоніі інаўгурацыі.