Ізраільская ракета знішчыла пастаўлены Расіяй «Панцыр» ВІДЭА
10.05.2018 / 21:51
Прэс-служба Арміі абароны Ізраіля апублікавала відэа, на якім зафіксаваны падлёт ізраільскай ракеты Spike NLOS да зенітнага ракетна-гарматнага комплексу (ЗРГК) «Панцыр-С1» сірыйскай арміі.
Як піша Newsru.co.il са спасылкай на прэс-службу ЦАХАЛа, у ноч на 10 мая на тэрыторыі Сірыі ў адказ на ракетны абстрэл ізраільскай тэрыторыі былі атакаваныя больш за 50 цэляў.
Відэа знята камерай на самой ракеце. На кадрах можна заўважыць групу з трох чалавек, якія стаяць непадалёк ад ЗРПК. Пры збліжэнні ракеты з комплексам выява знікае.
Ізраільскія вайскоўцы ўначы 10 мая атакавалі вайсковыя аб'екты іранскіх сіл на тэрыторыі Сірыі, адказваючы такім чынам на абстрэл сваіх пазіцый на Галанскіх вышынях з рэактыўных сістэм залпавага агню.