Google запусціў глабальную маляванку на аснове штучнага інтэлекту

11.05.2018 / 16:25

Кампанія Google запусціла сайт World Draw, на якім любы жадаючы можа намаляваць аб'ект на глабальнай карце. Дапаможа ў гэтым штучны інтэлект.

Карыстачу дастаткова зрабіць схематычны малюнак, таго што ён хоча змясціць на карце, напрыклад, дом, расліны, басейн або транспарт, а штучны інтэлект зробіць з гэтага 3D-мадэль. Ёй можна мяняць колер і памер. Далей алгарытм змесціць гэта ў глабальны горад, з адзнакай адкуль яго аўтар.

У праекце ўжо паўдзельнічалі больш за 160 тысяч карыстальнікаў з 160 краін свету.