Зьявіліся ў продажы новыя «Правілы беларускай арфаграфіі»

Яны будуць абавязковыя з 1 верасьня 2010 году.

23.10.2008 / 11:48

Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. — Менск: Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 2008. — 144 с.

Зьявіліся новыя правілы беларускай мовы, абавязковыя з 1 верасьня 2010 году.

Стваральнікі гэтых правілаў зыходзілі з таго, што «бесьперапыннае разьвіцьцё і ўдасканаленьне мовы… выклікае неабходнасьць удакладняць правапіс, прыводзіць яго ў адпаведнасьць з сучаснай моўнай практыкай». А таму, што беларускі правапіс «у значнай ступені пабудаваны на фанэтычным прынцыпе, асабліва адчувальны да гэтых зьмен у мове,… ён таксама павінен пэрыядычна ўдасканальвацца». Ці не намёк гэта на магчымасьць далейшых рэформаў?

Прынамсі, у назьве дзяржавы «Вялікае Княства Літоўскае» цяпер ужо ўсе словы можна будзе легальна пісаць зь вялікай літары (с. 47).

Прадаюцца яны ў кнігарнях, напрыклад, у Акадэмкнізе.

А.Дз.