Камітэт дзяржкантролю: Пры падрыхтоўцы да «Дажынак» у Жыткавічах скралі 285 тысяч рублёў

16.05.2018 / 16:45

Камітэт дзяржкантролю Гомельскай вобласці выявіў завышэнні кошту будаўнічых работ у Жыткавічах да абласнога свята «Дажынкі-2017», паведамляе БелТА.

Прадпрыемства ў снежні 2017 года — студзені 2018 года пры рэканструкцыі інтэрната і будынка аддзялення хуткай дапамогі ў Жыткавічах прыняло і аплаціла за кошт бюджэту нявыкананыя работы і затраты на 285 тысяч рублёў.

Матэрыялы праверкі накіраваны ў праваахоўныя органы для прававой ацэнкі дзеянняў службовых асоб.