У пенсіянеркі на Ашмяншчыне скралі гусей

17.05.2018 / 09:49

У ноч з 13 на 14 мая у пенсіянеркі з вёскі Людвікоўшчына, што ў Ашмянскім раёне, зніклі гусі.

Перад сном жанчына загнала птушак у хлеў. Але дзверы на замок не зачыняла.

Раніцай гаспадыня адчыніла дзверы і ўбачыла, што дзвюх гусяў няма. Завялі крымінальную справу па артыкуле «Крадзеж», піша uvd.grodno.by