Нямецкі веласіпедыст ехаў у Грузію праз Беларусь без пашпарта

17.05.2018 / 17:55

15 мая за 5 метраў ад беларуска-польскай мяжы брэсцкія памежнікі затрымалі 43-гадовага грамадзяніна Германіі, які перасёк мяжу на ровары. Пры сабе з дакументаў у чужаземца была толькі карта медыцынскага страхавання.

Падчас допыту мужчына растлумачыў, што на ровары накіраваўся ў Грузію павандраваць. Маршрут сабе з Германіі ён праклаў праз Польшчу і Беларусь.

Іншаземец затрыманы да высвятлення асобы.