Белстат фіксуе рост рознічнага таваразвароту на 9,8%

17.05.2018 / 18:22

Рознічны таваразварот у студзені-красавіку 2018 года склаў 13,4 мільярда рублёў, або 109,8% у супастаўных цэнах да ўзроўню мінулага года, паведамляе Белстат.

За гэты ж перыяд аптовы таваразварот вырас на 7,8%, а таваразварот грамадскага харчавання вырас на 12,8% у супастаўных цэнах да ўзроўню мінулага года.