Рэжысёра Люка Бесона абвінавацілі ў згвалтаванні

Парыжская паліцыя расследуе абвінавачванне ў згвалтаванні, высунутае супраць аднаго з самых вядомых французскіх рэжысёраў Люка Бесона. Скарга ў паліцэйскі ўчастак у Парыжы ў пятніцу была пададзеная актрысай, імя якой не называецца.

20.05.2018 / 12:13

«Люк Бесон катэгарычна адмаўляе гэтыя фантастычныя абвінавачванні», — заявіў юрыст рэжысёра Цьеры Марамберт.

Юрыст дадаў, што рэжысёр ведае жанчыну, якая падала скаргу, але «ніколі не паводзіў сябе неналежным чынам у адносінах да яе».

Асашыэйтэд прэс паведамляе, што гаворка ідзе пра інцыдэнт у гатэлі «Брысталь» у Парыжы з жанчынай 27 гадоў. Актрыса сцвярджала, што была з Бесонам у адносінах каля двух гадоў, і паскардзілася на прымус да блізкасці, які быў звязана з працай.

59-гадовы Бесон жанаты на кінапрадзюсары Віржыніі Сіла, у рэжысёра трое дзяцей ад яе і двое ад папярэдніх шлюбаў.

Рэжысёр, прадзюсар і сцэнарыст, Бесон праславіўся, дзякуючы такім стужкам, як «Блакітная бездань», «Леон», «Падземка» і «Пяты элемент».