У Мінску студэнт парэзаў рукі і выскачыў з акна, але застаўся жывы

28.05.2018 / 15:22

24 мая ў адным са студэнцкіх інтэрнатаў па вуліцы Курчатава ў сталіцы з акна скокнуў хлопец. На шчасце, яго жыццю ўжо нічога не пагражае, піша Tut.by

Па словах студэнтаў, спачатку хлопец парэзаў сабе вены, а потым выскачыў з трэцяга паверха. Хуткая забрала пацярпелага ў бальніцу, ён ужо праходзіць рэабілітацыю.

«Дзіўна, але ў яго нават няма пераломаў!», — кажуць на факультэце, дзе вельмі перажываюць за студэнта.

Пацярпеў 20-гадовы першакурснік БДУ. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, з вучобай у яго былі невялікія праблемы накшталт нездадзеных залікаў.