У Кобрыне трохгадовае дзіця звалілася з пятага паверха

01.06.2018 / 21:34

У Кобрыне з акна пятага паверха выпала 3-гадовае дзіця, паведамляе Следчы камітэт.

Дзіця знаходзілася ў кватэры са сваімі братам, сястрой, маці і цёткай. Маці дзяцей была з імі ў пакоі, а цётка — на кухні. У гэты час трохгадовае дзіця забралося на стол, які стаіць каля акна, затым на падаконнік і, зачапіўшыся за вазон з раслінай, выпала ў адкрытае акно. Кватэра, у якой пражывае сям'я, знаходзіцца на пятым паверсе.

У выніку здарэння дзіця атрымала траўмы, хлопчыка шпіталізавалі.