Расійская тэлеперадача выкарыстала фатаграфію зніклага ў Белавежскай пушчы Максіма Мархалюка ў сваіх мэтах ФОТАФАКТ

06.06.2018 / 19:03

Усёй краіне вядома гісторыя Максіма Мархалюка, які знік 16 верасня ў Белавежскай пушчы. Самая маштабная пошукавая аперацыя ў краіне так і не прынесла выніку.

Нечакана фотаздымак хлопчыка з'явіўся ў расійскай перадачы «Гадзіна суда». Гэта судовае шоу, у якім выступаюць акцёры і разыгрываюць пасяджэнні суда.

У руках аднаго з акцёраў перадачы з'явілася фатаграфія Максіма, паведамляе партал NewGrodno.

Максім Мархалюк.