Польшча выдзяляе 35 мільярдаў даляраў на мадэрнізацыю прыватных дамоў

10.06.2018 / 11:12

Урад Матэвуша Маравецкага абвесціў пра чарговую амбітную праграму. Ён выдзяляе 130 млрд злотых (прыкладна 35 млрд даляраў) на мадэрнізацыю прыватных дамоў.

У рамках праграмы за 10 гадоў плануюць палепшыць цеплаізаляцыю і паставіць больш сучаснае ацяпленне ў 3—4 мільёны прыватных дамоў. 

Мэта праграмы падвойная. З аднаго боку, дзяржаўная дапамога дойдзе да электарату кіруючай партыі «Закон і справядлівасць». З другога боку, палепшыцца стан паветра. У Польшчы вялікая праблема — смог, бо краіна ацяпляецца пераважна вугалем.

СГ