Дзярждэп ЗША папярэдзіў амерыканцаў пра пагрозу тэрактаў на ЧС у Расіі

16.06.2018 / 12:51

Дзяржаўны дэпартамент ЗША папярэдзіў амерыканцаў пра магчымасць тэрарыстычных атак падчас чэмпіянату свету ў Расіі. Дзярждэп нагадаў грамадзянам сваёй краіны, што тэрарысты часта выбіраюць для атак месцы масавага збору людзей. Амерыканскае ведамства, акрамя таго, адзначыла, што ў Расіі замежнікі могуць сутыкнуцца вымагальніцтвам з боку сілавікоў і чыноўнікаў, а таксама іншымі формамі пераследу.

nn.by