У Кентукі партрэт Ігара Шуневіча вынеслі на ЛГБТ-парад ФОТЫ

17.06.2018 / 11:30

У маі, пасля з'яўлення артыкула на сайце МУС і неадназначных выказванняў кіраўніка ведамства Ігара Шуневіча пра ЛГБТ, мінчанка Вікторыя Біран выйшла з плакатам «Самі вы падробка» да будынкаў МУС, КДБ і Дома ўрада. За гэта на яе склалі пратаколы за правядзенне масавага мерапрыемства ў трох розных судах.

Учора Біран брала ўдзел у ЛГБТ-парадзе ў штаце Кентукі, ЗША. З сабой яна ўзяла фота міністра МУС Ігара Шуневіча. Удзел Шуневіча ў прайд-парадзе Вікторыя на сваёй старонцы ў Facebook назвала «афіцыйным візітам».