На таргах 19 чэрвеня расійскі рубель ізноў абнавіў паўтарагадавы мінімум

19.06.2018 / 13:20

На Беларускай валютна-фондавай біржы 19 чэрвеня прайшлі чарговыя таргі валютамі, на фоне зніжэння цэнаў на нафту працягнуў падзенне расійскі рубель, абнавіўшы другі дзень запар паўтарагадавы мінімум - танней ён каштаваў апошні раз у снежні 2016 года.

Даляр умацаваўся на 0,005 да 2,0152 рубля.

Еўра падаражэў на 0,004 да 2,3327 рубля.

Расійскі рубель знізіўся на 0,0263 да 3,1437 беларускага рубля за 100 расійскіх рублёў.