Лідара кіруючай партыі Румыніі прысудзілі да трох з паловай гадоў турмы

21.06.2018 / 21:17

Лівіу Драгня.

Лідара Сацыял-дэмакратычнай партыі Румыніі Лівіу Драгню прысудзілі да трох з паловай гадоў зняволення за злоўжыванне службовым становішчам.

Рашэнне, вынесенае па справе, тычыцца перыяду, калі Драгня займаў пасаду старшыні павятовага савета Тэлеарман. Адзначаецца, што супрацоўніцы ўпраўлення па абароне правоў дзіцяці з Тэлеарману атрымлівалі сродкі з дзяржбюджэту, а на самой справе працавалі на мясцовую арганізацыю Сацыял-дэмакратычнай партыі. Былыя супрацоўнікі ўпраўлення таксама атрымалі турэмныя тэрміны па гэтай справе.