У Кітаі элітны 15-павярховы гатэль узарвалі за 10 секундаў ВІДЭА

28.06.2018 / 08:16

15-павярховы гатэль у горадзе Чжуншань (правінцыя Гуандун) разбурылі за 10 секундаў.

Ролік знялі жыхары суседніх дамоў і відавочцы. Выбух быў кантраляваным, паколькі будынак палічылі занадта старым. Улады загадзя папярэдзілі гараджан, што ў сувязі з працэсам знішчэння гасцініцы будуць перакрытыя некалькі прылеглых дарог.

Гатэль Zhongshan Yuyan быў прызнаны гістарычным будынкам. Да нядаўняга часу функцыянаваў як чатырохзоркавая гасцініца з раскошнымі нумарамі, крамамі і рэстаранамі з кухняй розных краін свету.