Крамы абавяжуць указваць цэны тавару за літр і кілаграм

28.06.2018 / 21:16

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю замацуе норму аб указанні цаны тавару за літр і кілаграм заканадаўча, паведаміла начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання міністэрства Віялета Бразоўская.

Пакуль гэтае патрабаванне мае рэкамендацыйны характар.

Абноўленыя правілы пачнуць дзейнічаць праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання. Калі яны будуць прыняты ў найбліжэйшыя некалькі месяцаў, магчыма, да канца восені норма набудзе моц.