Наскевіч: Абвінавачаныя па справе Коржыча мяркуюць, што невінаватыя ў самагубстве радавога

28.06.2018 / 22:12

Фігуранты справы Коржыча прызналі фактычны бок прад'яўленага абвінавачання, хоць сцвярджаюць, што не мелі намеру на такія цяжкія наступствы, паведаміў журналістам старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч.

«Яны мяркуюць, што не вінаватыя ў самагубстве радавога Коржыча», — растлумачыў Іван Наскевіч.

Абвінавачаным ставіцца ў віну перавышэнне ўлады, якое пацягнула цяжкія наступствы, атрыманне хабару, паўторнае атрыманне хабару, а таксама ўчыненне крадзяжу. Старшыня СК падкрэсліў, што ў следства няма сумненняў у тым, што гэтая кваліфікацыя правільная, сукупнасць сабраных доказаў пацвярджае віну ў поўным аб'ёме.