Марадона абвясціў, калі прыедзе ў Беларусь і сказаў, што хоча пазнаёміцца з Лукашэнкам

04.07.2018 / 10:50

Старшыня праўлення брэсцкага «Дынама» легендарны аргенцінскі футбаліст Дыега Марадона абвясціў, калі прыедзе ў Беларусь.

— Прывітанне! Гэта Дыега Марадона! Мы ўбачымся з вамі ў Беларусі 16 ліпеня. Таксама хачу пазнаёміцца з прэзідэнтам Лукашэнкам і пачаць працаваць у Беларусі! — сказаў Марадона. Яго заява размешчана ў інстаграме прадстаўніка Беларуска-эмірацкага дзелавога саюза Таджэдзіна Сеіфа.

Maradona to Belarus on 16.07.2018 ❤️

Публикация от Tajeddine Seif (@tajeddineseif)

Зараз Марадона, які падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама» яшчэ ў маі, знаходзіцца ў Расіі на чэмпіянаце свету па футболе.