У Віцебску п'яныя гаспадары з балкона выкінулі шчанюка

05.07.2018 / 21:56

У Віцебску п'яныя гаспадары скінулі з балкона на трэцім паверсе шчанюка. Жывёла выжыла, але знаходзіцца ў ветэрынарнай клініцы, паведамляюць у суполцы Віцебскага прытулку для бяздомных жывёл.

Паведамляецца, што шчанюка (якому 2 ці 3 месяцы) выкінуў з балкона кватэры на 3-м паверсе нехта з членаў нешчаслівай сям'і.

Шчанюка адвезлі ў ветэрынарную клініку.

Пасля агляду ветэрынар сказаў, што пераломаў няма, але ёсць моцныя ўдары і шок. Сабака пашкодзіў шыю.