У Львове канадцы пачалі будаваць IT-парк вартасцю $160 мільёнаў на 14 тысяч працоўных месцаў

05.07.2018 / 22:15

У Львове пачалося будаўніцтва IT-парка. Сайт гарадской рады Львова паведамляе, што будаваць парк будзе канадская кампанія Brookfield. Паведамляецца, што праект створыць 14 000 працоўных месцаў, а інвестыцыі ў яго будаўніцтва дасягнуць $160 мільёнаў.

Парк будзе будавацца ў выглядзе асобнага квартала плошчай 10 гектараў, арыентаванага на IT-бізнэс і супрацоўнікаў гэтых кампаній.

На яго тэрыторыі будзе некалькі бізнэс-цэнтраў, корпус універсітэта, лабараторыі, гатэлі, гандлёвы цэнтр, дзіцячы сад, крамы і іншыя аб'екты.