Археалагічны летнік на беразе Вілейскага вадасховішча — для дарослых і малых

06.07.2018 / 15:24

Запрашаем паўдзельнічаць у археалагічным летніку «Нясцёркі-2018», які пройдзе у Вілейскім раёне.

Дата: з 16 па 30 ліпеня 2018 года.

Месца: каля вёскі Нясцёркі (недалёка ад Вілейскага вадасховішча).

У праграме: даследаванне курганных могілак, выступы гісторыкаў, музыкаў, кінапрагляды.

Рэгістрацыяпа спасылцы.

Даезд з Вілейкі і харчаванне за кошт арганізатараў. Будзе магчымасць пераночыць у намёце.

Можна прыехаць на некалькі дзён, можна і з дзецьмі.

Задаць пытанні можна кіраўніку летніка Мікалаю Плавінскаму (маб. +375296793667, plavinski.arc@gmail.com) або каардынатару Дзянісу Канецкаму (маб. +375291280037).