«Дынама-Мінск» заключыў кантракт з уладальнікам Кубка Стэнлі

06.07.2018 / 22:58

Хакейны клуб «Дынама-Мінск» дамовіўся пра заключэнне кантракта з амерыканскім нападаючым Бо Бэнэтам.

За акіянам форвард у НХЛ выступаў за «Пітсбург», «Нью-Джэрсі» і «Сэнт-Луіс». Усяго ў складзе «Пітсбурга» Бэнэт гуляў чатыры гады і ў 2016 годзе выйграў з камандай Кубак Стэнлі.