Мітрапаліт Павел у судзе: На дзень нараджэння мне падарылі «Майбах»

09.07.2018 / 13:58

Пра гэта кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы расказаў у судзе над былым кіраўніком выдавецтва Беларускага экзархата Уладзімірам Грозавым. Адна з прэтэнзій правахоўнікаў да Грозава — масавы льготны ўвоз аўтамабіляў у краіну.

Мітрапаліт Павел заявіў, што за апошнія гады яму неаднаразова дарылі новыя аўтамабілі. Ён іх перадаваў манастырам і прыходам, але, каб пазбегнуць бюракратыі, проста выпісваў даверанасці.

Асобна ён згадаў, што на 65-годдзе атрымаў «Майбах». Юбілей ён адсвяткаваў у 2017 годзе.

Па словах мітрапаліта, цяпер на яго зарэгістраваныя два аўтамабілі.

«Майбах» — нямецкая кампанія, найбольш вядомая дзякуючы вытворчасці раскошных эксклюзіўных аўтамабіляў класа «люкс». «Майбахі» — адны з самых дарагіх аўтамабіляў у свеце.

Цана такіх аўтамабіляў пачынаецца ад $110 тысяч за самыя простыя мадэлі.

Чытайце таксама: Кіраўніцтва спраў прэзідэнта купляе «Майбах» за $160 тысяч

ЗП