У цэнтры Мінска загарэўся трамвай ФОТАФАКТ

09.07.2018 / 16:05

Фота 112.by

Інцыдэнт адбыўся на скрыжаванні праспекта Незалежнасці з праспектам Машэрава, паведамляе Мінскае гарадское ўпраўленне МНС.

«Паведамленне паступіла ў 15.20, ратавальнікі ліквідавалі пажар ў 15.25. Узгаранне адбылося падчас спынення трамвая. Ніхто не пацярпеў», — паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік МНС Вольга Мельчанка

Магчыма, узгаранне адбылося на даху трамвая — каля токапрыёмніка.