На вуліцы Леніна ў Мінску «Фальксваген» пратараніў і перакуліў на дах таксі з пасажырамі ФОТАФАКТ

10.07.2018 / 15:50

Фота ДАІ Мінска

Аварыя адбылася 10 ліпеня, каля 11.30, на вуліцы Леніна. Пра гэта паведамілі ў ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца «Фальксваген Пасат», выязджаючы з прылеглай тэрыторыі, здзейсніў сутыкненне з «Дачыа Логан» (таксі), якая рухалася па вуліцы Леніна з боку вуліцы Ульянаўскай у напрамку Партызанскага праспекта. Ад удару «Дача» перакулілася на дах.

- Медыкі правялі агляд пасажыраў, якія знаходзіліся ў таксі. Паводле папярэдняй інфармацыі, сур'ёзных траўмаў ніхто не атрымаў, - распавялі ў ДАІ.