У гомельскай школе можа з'явіцца беларускамоўны клас, калі бацькі першакласнікаў будуць вызначаць беларускую мову прыярытэтнай

11.07.2018 / 20:57

Бацька-актывіст з кастрычніка 2017 году накіраваў некалькі зваротаў: у школу, у аддзел адукацыі Чыгуначнага раёна Гомеля, у Міністэрства адукацыі, у пракуратуру.

Міністэрства адукацыі перанакіравала зварот у аддзел адукацыі Гарвыканкама, а пракуратура ў Аблвыканкам.

Адказы з ведамстваў зводзяцца да аднаго — калі збярэцца дастаткова жадаючых вучыцца па-беларуску, то клас будзе.

Хоць у заканадаўстве Беларусі і няма патрабаванняў да колькасці вучняў, актывіст заклікае ўсіх жадаючых выбіраць пры падачы дакументаў у СШ № 5 беларускую мову, як прыярытэтную.

Нагадаем, у 2017 годзе ў гімназіі № 36 імя Івана Мележа ў Гомелі адкрыўся беларускамоўны 1 «А» клас.