Жыхар Бярозаўскага раёна асуджаны на 15 гадоў за гвалт над шасцю дзяўчаткамі
17.07.2018 / 15:08
Жыхар Бярозаўскага раёна прысуджаны да 15 гадоў пазбаўлення волі за згвалтаванні і гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да малалетніх, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Брэсцкага абласнога суда.
Абвінавачаны прызнаны вінаватым у неаднаразовым ажыццяўленні дзеянняў сэксуальнага характару ў дачыненні да заведама малалетняй насуперак волі пацярпелай, з выкарыстаннем яе бездапаможнага стану. Акрамя гэтага, ён вінаваты ў згвалтаванні, у тым ліку здзейсненым паўторна. Адбываць пакаранне мужчына будзе ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.
Першапачаткова былі выяўлены супрацьпраўныя дзеянні фігуранта ў адносінах да адной з пацярпелых, дзяўчынкі 2003 года нараджэння, якія той здзяйсняў з чэрвеня 2016 га па ліпень 2017 года. Пазней следчыя ўстанавілі яшчэ пяць пацярпелых, у дачыненні да якіх здзяйсняліся згвалтаванні і гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў розны час з 1994 года па ліпень 2017-га. Пацярпелымі па крымінальнай справе былі аднавяскоўкі мужчыны.