Даследаванне: у Мінску слухаюць радыё «Юністар», а ў цэлым па краіне — «Рокс»

17.07.2018 / 16:22

Кампанія «Геўс Медыя» даследавала папулярнасць беларускіх радыёстанцый у першым паўгоддзі 2018 года. Штомесяц апытвалася 3750 чалавек.

Выявілася, што ў Мінску найбольшай папулярнасцю карыстаецца радыё «Юністар», а ўслед нага ў нагу ідуць «Рускае радыё», «Новае радыё», «Гумар ФМ» і «Радыё Рокс».

Калі казаць пра Мінск і абласныя цэнтры разам, то наперадзе «Радыё Рокс» і «Гумар ФМ».