«Не ў грошах шчасце!» Пра які заробак мараць абітурыенты? ВІДЭААПЫТАНКА

«Наша Ніва» запыталася ў сучасных абітурыентаў БДУ, куды яны паступаюць і колькі хацелі б зарабляць пасля заканчэння ўніверсітэта.

20.07.2018 / 16:50

Меркаванні падзяліліся вельмі істотна. Ёсць і тыя маладзёны, якія гатовыя жыць на 500 рублёў.

Цікава, што заробак важны толькі для паловы абітурыентаў, другая палова лічыць, што грошы — не галоўнае.

А што для іх галоўнае, глядзіце ў нашым відэа:

Ягор Хаванскі, відэа Волі Афіцэравай