Трамп: Расія не хоча бачыць мяне прэзідэнтам і можа ўмяшацца ў выбары на баку дэмакратаў

24.07.2018 / 21:53

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп лічыць, што Расія можа ўмяшацца ў наступныя выбары на баку дэмакратаў.

«Я вельмі занепакоены тым, што Расія паспрабуе паўплываць на будучыя выбары. Грунтуючыся на тым факце, што ні адзін прэзідэнт не быў больш жорсткім у дачыненні да Расіі, чым я, яны будуць вельмі моцна падтрымліваць дэмакратаў. Яны дакладна не хочуць Трампа!» — напісаў Трамп ў Twitter.

I’m very concerned that Russia will be fighting very hard to have an impact on the upcoming Election. Based on the fact that no President has been tougher on Russia than me, they will be pushing very hard for the Democrats. They definitely don’t want Trump!

— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) July 24, 2018