Павел Белавус атрымаў памятны знак імя Івашкевіча за #БНР100 ФОТАФАКТ

28.07.2018 / 10:53

Партыя БНФ узнагародзіла заснавальніка Арт-сядзібы і крамы Symbal.by Паўла Белавуса традыцыйным памятным знакам імя Віктара Івашкевіча. Гэтая прэмія ад 2013 года ўручаецца арганізатарам найбольш гучных і значных вулічных акцый.

Памятны знак уручаў старшыня партыі Рыгор Кастусёў. Сойм БНФ абраў кандыдатуру Белавуса за арганізацыю кампаніі #БНР100, у прыватнасці за Свята Незалежнасці ў Мінску. Сам Павел Белавус з падзякай прыняў узнагароду, але зазначыў, што насамрэч яна належыць не толькі яму, але ўсёй вялікай камандзе, якая арганізоўвала святкаванне гадавіны БНР: «Адзін бы я, вядома, нічога такога зладзіць не змог».

ГК