Сястра Кабзона: Якая кома? Вы што?

28.07.2018 / 14:10

Сястра народнага артыста СССР і дэпутата Дзярждумы Іосіфа Кабзона Гелена абвергла тэлеканалу «360» паведамленні СМІ аб тым, што спявак трапіў у кому ў ноч на 28 ліпеня.

«Якая кома, вы што?» - сказала суразмоўніца тэлеканала.

«Дзякуй Богу, усё добра», - дадала яна, адзначыўшы, што Кабзон знаходзіцца на планавым лячэнні.

Пра тое, што Кабзон трапіў у кому, паведаміў тэлеканал РЕН ТВ. Паводле яго звестак, артысту стала горш у ноч на суботу. Паводле інфармацыі тэлеканала, раней спевака падключылі да апарата дапаможнай вентыляцыі лёгкіх