«Белтэлекам» праклаў оптавалакно ўжо 2 мільёнам абанентаў

02.08.2018 / 15:29

РУП «Белтэлекам» падключыў 2 млн абанентаў да тэхналогіі GPON, паведамілі БелТА ў кампаніі.

Двухмільённым абанентам стала Ганна Масевіч, настаўніца геаграфіі са Смаргоні Гродзенскай вобласці.

«Белтэлекам» мадэрнізуе сеткі па ўсёй тэрыторыі Беларусі з заменай састарэлых медных ліній сувязі на валаконна-аптычныя. Першых абанентаў па тэхналогіі GPON кампанія падключыла ў 2011 годзе.