Кітай прыгразіў ЗША мытамі на амерыканскія тавары коштам $60 мільярдаў

03.08.2018 / 18:56

Мытная камісія Дзяржаўнай Рады Кітая ў адказ на рашэнне Вашынгтона ўзмацніць пратэкцыянісцкія меры ў дачыненні да тавараў з Кітая зацвердзіла новы пералік павышаных пошлін на спіс амерыканскай і канадскай прадукцыі, якая экспартуецца Вашынгтонам і Атавай у Кітай.

КНР можа павялічыць мыты на тавары з гэтых краін да 25%.

Агулам пошліны могуць увесці на тавары коштам $60 мільярдаў.

У заяве камісіі Дзяржаўнай Рады падкрэсліваецца, што Пекін пакуль не будзе схіляцца да ўвядзення пералічаных мер, але ажыццявіць іх у выпадку, калі ЗША ўсё ж вырашацца «рэалізаваць свае меры па павышэнні тарыфаў».