У гонар ратавальнікаў дзяцей з пячоры ў Тайландзе стварылі мурал ВІДЭА

04.08.2018 / 08:55

Стрыт-артыст Чалермчай Касітпіпат (Chalermchai Kositpipat) стварыў мурал у гонар хлопчыкаў з футбольнай каманды, якія апынуліся адрэзанымі ў пячоры, і вадалазаў з усяго свету, што спачатку дастаўлялі хлопцам ежу і піццё, а пасля вывелі іх пад вадою на белы свет. Вось відэа Бі-Бі-Сі пра гэта:

Праца выстаўленая ў арт-цэнтры аднаго з гарадоў паўночнага Тайланда.

nn.by