Віктару Манаеву — 60

07.08.2018 / 08:51

Народнаму артысту Беларусі Віктару Манаеву сёння спаўняецца 60 гадоў. 

Ужо амаль сорак год яго творчы лёс звязаны з Купалаўскім тэатрам. «Радавыя», «Тутэйшыя», «Ідылія», «Касцюмер», «Гаральд і Мод», Пінская шляхта», «Сымон-музыка» — ніводзін культавы спектакль Купалаўскага не станавіўся такім без удзелу Віктара Манаева.

Віктар Манаеў у «Пінскай шляхце».

«Наша Ніва» далучаецца да віншаванняў майстру.