Паўлюка Быкоўскага забралі ў СК

08.08.2018 / 15:36

Ператрус у кватэры журналіста Паўлюка Быкоўскага скончаны, яго забралі на допыт у Следчы камітэт. Пра гэта паведаміла ў сваім Фэйсбуку жонка Паўлюка Вольга.

З кватэры вынеслі ўсю камп'ютарную тэхніку, паведамляе Вольга Быкоўская.

Да Быкоўскіх прыйшлі сёння раніцай па «справе БелТА». Следчыя патлумачылі, што прыйшлі рабіць праверку па адрасе, а не да Быкоўскага асабіста, і маюць ордар пракурора. 

Паўлюк Быкоўскі супрацоўнічае з «Нямецкай хваляй».