Беларусь і Расія дамовіліся адмяніць роўмінг паміж краінамі

13.08.2018 / 17:01

Міністэрствы сувязі Беларусі і Расіі дамовіліся адмяніць роўмінг паміж краінамі. На сумесным пасяджэнні калегіі ў Смаленску ведамствы абмеркавалі «дарожную карту» па гэтым пытанні, паведамляецца на сайце Міністэрства сувязі Беларусі.

Адным са спосабаў вырашэння пытання з адменай роўмінгу назвалі гарманізацыю тарыфаў. У выніку чакаецца зніжэнне тарыфаў на паслугі сувязі, а таксама павелічэнне дзелавой і турыстычнай актыўнасці.