Наталлі Басалыга прысудзілі 10 базавых велічынь за абразу адміністратаркі «Паедзем паядзім» і наведвальніка

13.08.2018 / 19:02

Справу разглядаў суддзя суда Мінскага раёна Аляксей Кропачаў.

Наталлю Басалыга выклікалі ў суд за абразу адміністратаркі рэстарана «Паедзем паядзім» Святланы Дубковай. Ужо ў судзе аказалася, што разглядаецца таксама заява аб хуліганстве праз канфлікт з адным з наведвальнікаў рэстарана.

У выніку Наталлі прысудзілі штраф па 5 базавых велічынь па кожнай з разгледжаных позваў.